Гледай видеото
Оригинален текст
Бывае ўдзячнасць што аж сэрца рвецца
а каму сказаць дзякуй не ведаеш нават
і ўсё ж не адзін ты ў сваім ціхім смутку
і ўсё ж ты не адзін у сваім ціхім смутку
бо Нябачны з табой
Бывае ўдзячнасць што пацалаваў бы
вочы рукі твар якіх не бачыш
паветра дождж асенні
зіму дзіцячыя санкі
дом бацькоўскі
расстанні быццам з выпадковых
калі няма як жыць а памерці нельга
Бывае ўдзячнасць што аж сэрца рвецца
бо нясуць цябе нябачныя плечы
чаго ты не хочаш найболей прыдасца
бо Нябачны з табой
У неба глядзіш
ды там цесна 8x
Калі узровень адмоўных эмоцый зашкальвае
і ўсюды бачна як негатыў запальвае
тады ўнутраны голас прыгадвае
што ёсць рэчы нават такія за якія я магу падзякаваць
і я ведаю што калі аб тым пачаць узгадваць
то зменіцца накірунак на шкале эмоцый
хопіць гэтых негатыўных порцый
да галоўнага не з першага кроку даходзіш
на чым факусіруешся тое і знаходзіш
Дзякуй за тое што чытаючы твае радкі я магу разумець жыццё значна больш як у адлюстраванні
я дзякую Богу што нашыя шляхі знайшлі сваё перакрыжаванне
Што? Цесна ? Чаму? Чаму так цесна?
можа быць тут штосьці большае чым бруд майго ўяўлення якое з першага позірку мае толькі здзіўленне
Дзякуй за тое што Ты паказваеш вузкі шлях праз які ісці цесна але ён вядзе у жыццё
і ты зноў не бачыш
добави Превод
Видеото е добавено от AlionaLaudans
рок