Оригинален текст
З самага ранку чуць тыя ж галасы,
кожны дзень падымацца на гару:
яна як учора, так і сёння ў снезе і ў пяску –
гэта наш сапраўдны высілак і спакой.
Знакі Ты маляваў усцяж нашых шляхоў,
каб не згубіцца нам у ветры слоў.
Пасярод сляпой пустыні хто раскажа нам пра любоў?
Як любіць, калі ты болю не знайшоў?
Так, кожны боль выяўляе запал
нашых душ і змушае сцішаць
волю нашых сэрц і садзіць
ружы ў церне сваёй зямлі.
Я знайшоў скарб Сусвету ў адзінай хвіліне,
калі Неба аб’яднала ўсіх нас у адно;
Чысты Вобраз, Святы Голас не пагардзіў мной:
падарыў мне цяпло.
Увечары будзеш шукаць сэнсы мінулых падзей,
па нотах сціпла збіраць спеў учарашніх дней.
Можна доўга не згаджацца, можна зліцца і падаць у адчай,
толькі Неба ўсё трывае і ты трывай.
Так, кожны боль выяўляе запал
нашых душ і змушае сцішаць
волю нашых сэрц і садзіць
ружы ў церне сваёй зямлі.
Кожны вечар і ноч ты цярпі
і захоўвай свой успамін
пра штодзённай падзякі плады
за падораны ветрам уздых.