Оригинален текст
Трэба спяшацца любіць
трэба спяшацца любіць
людзі так хутка адыходзяць
Трэба спяшацца любіць
трэба спяшацца любіць
людзі так хутка адыходзяць
Бо толькі нязначнае цягнецца доўга
найважнейшае ў свеце здараецца раптам
потым ціша якую стрываць немагчыма
чысціня што народзіцца з роспачы проста
калі ўспомнім таго без каго засталіся
Не сцвярджай маю час бо няпэўная пэўнасць
забірае ў нас чуласць як кожнае шчасце
надыходзіць адразу як пафас і гумар
як два захапленні за адно больш слабыя
так хутка адыйдуць як дрозд улетку змоўкнуць
як гук крыху нязграбны ці сухая ўсмешка
Яны заплюшчаць вочы каб напраўду бачыць
хоць найбольш небяспекі ў жыцці не ў смерці
мы любім так замала і заўсёды позна
Часта аб тым не пішы
часта аб тым не пішы
толькі раз назаўсёды
станеш лагодны тады
станеш лагодны тады
поўны моцы і супакою
Трэба спяшацца любіць
трэба спяшацца любіць
людзі так хутка адыходзяць
Трэба спяшацца любіць
трэба спяшацца любіць
людзі так хутка адыходзяць
І той хто не сыходзіць
можа не вярнуцца
ніколі ты не скажаш пра ўздым любові
ці першы стаў апошнім
ці апошні першым
Трэба спяшацца любіць
трэба спяшацца любіць
людзі так хутка адыходзяць
Трэба спяшацца любіць
трэба спяшацца любіць
людзі так хутка адыходзяць