Оригинален текст
Я збiраю цябе па расiнках
Я шукаю шаўковыя косы
Дзе жывеш ты, мая аблачынка
Гэта ведаюць толькi нябёсы
Залацiстым, загадкавым раннем
Да цябе дакрануся рукою
Только прывiдным будзе спатканне
Ты мой сон, а iмя тваё мроя
Будзешь ты цвiсцi зiмой i ўлетку
Ты мроя, ты кветка
Толькi як сустрэцца нам, нам с табою
Ты кветка, ты мроя
Як прыйсцi да заранкi у госцi
Твае думкi спрадвечная тайна
Нават поўня-сястрыца зайздросцiць
Прыгажосцi тваёй незвычайнай
Як у траўня зялёные вочы
Як у жнiўня салодкiя вусны
Белым днём, васiльковаю ноччу
Не пазбавiцца гэтай спакусы
Будзешь ты цвiсцi зiмой i ўлетку
Ты мроя, ты кветка
Толькi як сустрэцца нам, нам с табою
Ты кветка, ты мроя